У Беларусі знік доступ да некалькіх інфармацыйных сайтаў
На гэты момант не адчыняецца большасць сайтаў, якія маюць хостынг у Беларусі.
У Беларусі знік доступ да некалькіх інфармацыйных сайтаў. Пакуль вядома, што не адчыняюцца сайты tut.by, pressball.by, nn.by, baj.by, onliner.by. Гэтыя сайты не адчыняюцца таксама з тэррыторыі ЕС.
Хутчэй за ўсё, доступ знік да сайтаў, якія маюць хостынг у Беларусі ў Цэнтры апрацоўкі дадзеных Белтэлекама.