У сталіцы польшчы стартуе Прабег Варшаўскага паўстання
Сёння ў Варшаве адбываецца XXIII Прабег Варшаўскага паўстання. 7 тысяч удзельнікаў былі сабраныя ў лічаныя дні пасля абвяшчэння набору

Яго ўдзельнікі могуць выбраць дзве трасы: 5 і 10 кіламетраў. Абодва маршруты праходзяць каля Старога гораду. Старт на кароткай трасе распачнецца а 20.40 ад вуліцы Канвікторскай. А праз 20 хвілін на Баніфратэрскай вуліцы стартуюць удзельнікі даўжэйшага прабегу.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная — гэта 7 тысяч чалавек. Яна была сабраная ў лічаныя дні пасьля абвяшчэньня набору. Але ахвотныя прабегчыся ў гонар герояў Варшаўскага паўстаньня могуць запісацца ў запасны сьпіс на сайце – www.wosir.waw.pl