Украіна. Сёння гадавіна самых масавых расстрэлаў Майдана. Год таму рэвалюцыя перамагла

На 20 лютага апазіцыя дамовілася з Януковічам аб перамір'і. Ноч прайшла адносна спакойна. Майданаўцы паляць шыны і кідаюць кактэйлі Молатава ў адказ на святло-шумавыя гранаты ад сілавікоў.



610894_1_w_570.jpg

Раніцай да пратэстоўцаў прыбыла дапамога — прыехалі актывісты з Львоўскай, Цярнопальскай, Івана-Франкоўскай абласцей.

Каля 9 гадзін раніцы ўзброеныя драўлянымі шчытамі мітынгоўцы перайшлі ў наступ, адціснулі "беркутаўцаў" ад Стэлы Незалежнасці і пачалі рух па вуліцы Інстытуцкай да Кастрычніцкага палаца.

У гэты час МУС паведамляе пра снайпераў, які з даху Кансерваторыі абстрэльваюць сілавікоў. Раненні ўжо атрымалі 23 праваахоўнікі.

"Беркутаўцы" адыходзяць з Інстытуцкай, разам з гэтым памяшканні Вярхоўнай Рады і парламента тэрмінова пакідаюць чыноўнікі.

Са сцэны Майдана просяць аб дапамозе лекараў. Шмат параненых. Салдаты Унутраных войскаў не вытрымліваюць напружання — здаюцца ўдзельнікам пратэсту. Ад Кастрычніцкага ў бок КГГА ідзе калона "палонных"  з Унутраных войскаў.

На вуліцах Грушэўскага, Трохсвяціцельскай і на Уладзімірскім спуску актывісты аднаўляюць адваяваныя ў сілавікоў барыкады. А ў гасцініцы "Украіна" пачынаюць ладзіць медпункт.

На блок-посце паміж Кастрычніцкім палацам і клубам Кабміна пратэстоўцы падпалілі некалькі шын, каб стварыць дымавую заслону, яны падносяць і падвозяць на тачках невялікія металічныя шчыты і камяні. У гэтым раёне знаходзіцца каля сотні пратэстоўцаў.

 

 

У той жа час на дахах гатэляў "Казацкі" і "Украіна" размяшчаюцца снайперы. Па стане на 10:50 каля "Казацкага" на зямлі ляжаць 7 скрываўленых целаў майданаўцаў. За гадзіну іх ужо 13.

На вул. Інстытуцкай атрады спецназаўцаў у чорнай экіпіроўцы і з жоўтымі стужкамі вядуць стральбу з агнястрэльнай зброі па пратэстантах.

У 14 гадзін колькасць загінуўшых дасягнула 35 чалавек, а ў 17 паведамлялася пра 60 загінулых.

Такія падзеі прымушаюць некаторых членаў Партыі рэгіёнаў перайсці на бок Еўрамайдана.

http://gazeta.ua/ru/articles/life/_segodnya-godovschina-samyh-massovyh-rasstrelov-majdana-god-nazad-revolyuciya-pobedila/610894