Украінскі суд даў дазвол на арышт Віктара Януковіча

Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на арышт Віктара Януковіча за падпісанне "Харкаўскіх пагадненняў" на карысць Расіі, паведамляе Генпракуратура Украіны.

Віктар Януковіч, фота РІА "Новости"

Віктар Януковіч, фота РІА "Новости"

Сёння Пячэрскі раённы суд Кіева абраў былому прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай у крымінальнай вытворчасці па абставінах здзяйснення ім дзяржаўнай здрады (ч.1 арт. 111 КК Украіны).
Паводле следства, экс-прэзідэнт Украіны, дзейнічаючы сумесна і па папярэдняй змове з былым прэм'ер-міністрам Украіны, у парушэнне патрабаванняў Канстытуцыі і Закона Украіны «Аб міжнародных дагаворах Украіны», у шкоду суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці, абараназдольнасці, дзяржаўнай і эканамічнай аховы, падаў замежнай дзяржаве — Расійскай Федэрацыі і яе прадстаўнікам дапамогу ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны.
21 красавіка 2010 года, знаходзячыся ў Харкаве, падазраваны падпісаў ад імя Украіны Пагадненне паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй, якім падоўжыў на 25 гадоў тэрмін знаходжання Чарнаморскага флота Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны — АР Крым і г. Севастопалі, замест падрыхтоўкі да яго вываду з тэрыторыі Украіны.
У выніку такіх дзеянняў былі створаны перадумовы для павелічэння колькасці войскаў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны, іх перааснашчэння і мадэрнізацыі і ў далейшым — уварванне ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі і акупацыі імі АР Крым і г. Севастопаля.