Украінскія артылерысты разнеслі лагер ПВК «Вагнера» ў Папаснай

Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па адным з пунктаў ПВК «Вагнера» ў Папаснай. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале расійскі ваенны прапагандыст Юрый Кацёнак.

f5150ac3b2ab44cfbc601a319d30eda0.webp

«Нанесены ўдар па адным з размяшчэнняў ПВК «Вагнер» у Папаснай. Крыніцы ў Данбасе пацвярджаюць. Верагодна, «Хаймарс». Украінскія рэсурсы «разганяюць» пра гібель Прыгожына — не пацвярджаем», —напісаў прапагандыст.

На мінулым тыдні іншы расійскі прапагандыст Сяргей Серада апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фатаграфіі з наймітамі ў Папаснай, пазней пост быў выдалены. Медыя адзначаюць, што лакацыя апублікаваных Серадой фота падобная на тое месца, па якім нанеслі ўдар.

Афіцыйных каментароў адносна здарэння пакуль няма. Звесткі пра пацярпелых таксама адсутнічаюць.

Раней паведамлялася, што ПВК «Вагнера» прапанавала зняволеным расійскіх ПК-7 «Ябланеўка» і ПК-6 «Абухава» ў Пецярбургу» добраахвотна паехаць на Данбас, каб «дапамагаць выяўляць нацыстаў». За гэта ім абяцалі выплаціць 200 тысяч рублёў за паўгода службы, а затым амніставаць, калі атрымаецца вярнуцца жывым.

Пазней журналісты падлічылі, што ПВК «Вагнера» наведала як мінімум 17 калоній у 10 рэгіёнах Расіі і завербавала больш за тысячу зняволеных для адпраўкі іх на вайну ва Украіне.

Паводле «Новай газеты».