Украінскую мяжу перасеклі ўжо 145 грузавікоў з Расіі
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

"145 аўтамабіляў ужо перасеклі мяжу”, — адзначылі ў прэс-службе пагранведамства. Пры гэтым украінскія памежнікі і мытнікі не дапускаюцца да афармлення грузу.
Усяго Расія сфармавала 262 грузавіка для адпраўкі ва Украіну, калона з якіх у пятніцу пачала рухацца без згоды Кіева і без суправаджэння Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Раней паведамлялася, што Украіна аформіла 34 грузавіка КамАЗ з "гуманітарнага канвою" РФ, аднак ім не далі дазволу на перасячэнне мяжы.