Узламаны Twitter Дзмітрыя Мядзведзева: Сыходжу ў адстаўку, КрымНеНаш

У афіцыйным Twitter прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з'явіўся запіс пра яго адстаўку: «Сыходжу ў адстаўку. Сорамна за дзеянні ўрада. Прабачце»,  — гаворыцца ў паведамленні.



krym_nie_nasz.jpg

twitter_medved.jpg


Прэс-служба ўрада Расіі абвергла інфармацыю аб адстаўцы прэм'ера. «Мікраблог прэм'ера ў «Твітары» ўзламаны, апошнія паведамленні не адпавядаюць рэчаіснасці», — заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік прэс-службы.
У мікраблогу Мядзведзева тым часам з'яўляліся іншыя паведамленні. «Мы можам вярнуцца ў 80-я гады. Гэта сумна. Калі мэта маіх калегаў у Крамлі ў гэтым, то яна хутка будзе дасягнута», — напісаў хакер пад імем прэм'ера.
Ён заявіў, што «расійскія грамадзяне не павінны пакутаваць з-за праблем ва ўспрыманні здаровага сэнсу ў вярхоўнага кіраўніцтва краіны» і выказаўся з нагоды візіту Уладзіміра Пуціна ў Крым:
«Вы думаеце, у Ялце сёння скажуць нешта важнае? Сумняваюся. Вось сяджу тут, а сам думаю: а [навошта]?».
Delfi.lt