Хакеры: Да нас «цалкам выпадкова» патрапіла змесціва трох айфонаў Мядзведзева

Ананімная група «Шалтай балтай» завалодала асабістымі звесткамі прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.



medved_iphone.jpg

«Афіцыйная пазіцыя каманды — «Твітэр» (узламалі) не мы. Неафіцыйная — ну, магчыма». Ну, напэўна, будуць думаць на нас. Бо нам у рукі цалкам выпадкова патрапілі некалькі ягоных (Мядзведзева) паштовых скрынь і змесціва трох айфонаў», — заявіў прадстаўнік «ананімнага інтэрнацыяналу» «Газете.Ru».
У ліпені Роскомнадзор заблакаваў ананімны блог «Шалтай балтай» у якім была апублікаваная перапіска расійскіх высокапастаўленых палітыкаў і чыноўнікаў.
Раніцай у чацвер «Твітэр» Мядзведзева быў узламаны. У мікраблогу, у прыватнасці, гаварылася аб тым, што прэм'ер прыняў пастанову сысці ў адстаўку.
gazeta.ru