«Вы выраб з амерыканскай прабіркі»: кіраўнік Расгвардыі выклікаў Навальнага на дуэль
Кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў выпусціў відэазварот да апазіцыянера Аляксея Навальнага, у якім выклікаў яго на дуэль і паабяцаў зрабіць з яго "добрую, сакавітую адбіўную".

Такім чынам Золатаў адказаў на расследаванне антыкарупцыйнага фонду Навальнага пра тое, што прадукты для Расгвардыі нібыта закупляюцца па завышаных цэнах у адзінага пастаўшчыка, які можа быць звязаны з прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым.
У сваім звароце Золатаў заявіў, што Навальнаму ня варта брацца за тэмы закупак прадуктаў для вайскоўцаў і што яны "гучаць вельмі маларазумна" з боку апазіцыянера.
"Пытанні паставак, непасрэдна заключэнне кантрактаў, пралангацыя [дагавора] з пастаўшчыкамі — гэта не ваша мэта. Бярыцеся за іншыя", — сказаў кіраўнік Расгвардыі.
Гаворачы аб сваіх даходах, Золатаў адзначае, што ён "сапраўды не бедны чалавек", паколькі з юнацтва служыў у арміі, быў ударнікам камуністычнай працы і займаўся бізнэсам.
Паводле bbc.com