З-за крызісу з мігрантамі ЕС можа ўвесці санкцый і супраць расійскага «Аэрофлота»

Новыя санкцыі Еўрасаюза супраць Мінска праз абвастрэнне сітуацыі на польска-беларускай мяжы могуць закрануць авіякампаніі "Аэрофлот" і Turkish Airlines, паведамляе www.dw.com.

Фота: «Аэрофлот»

Фота: «Аэрофлот»

Улады Еўрапейскага саюза ў рамках новага пакета абмежавальных захадаў супраць Беларусі праз міграцыйны крызіс на мяжы з Польшчай абмяркоўваюць магчымасць прыняцця санкцый супраць расейскага авіяперавозчыка "Аэрофлот". Пра гэта паведаміла ў сераду, 10 лістапада, агенцтва Bloomberg са спасылкай на неназванага еўрапейскага чыноўніка, знаёмага з гэтымі планамі.

Паводле яго слоў, акрамя "Аэрафлота" пад штрафныя меры можа падпасці і турэцкая авіякампанія Turkish Airlines. Пра новыя абмежаванні Еўрасаюз можа абвясціць сумесна з ЗША і Вялікабрытаніяй у пачатку снежня, сказаў чыноўнік.

Раней "Аэрофлот" згадваўся ў кантэксце новых санкцый супраць Беларусі і выданнем Politico. Яно пісала, што ў першую чаргу санкцыі закрануць беларускага нацыянальнага перавозчыка "Белавія", але адзначала, што рэйсы ў Мінск выконваюць і іншыя кампаніі, у тым ліку расійскія "Аэрафлот", UTair і Nordwind Airlines, а таксама Turkish Airlines і FlyDubai.