Расійскі эксперт: Каб перакрыць транзіт газу, Лукашэнка павінен адабраць трубу ў «Газпрама»
Каб спыніць транзіт газу, беларускія ўлады павінны ўзяць пад кантроль ўчастак газаправода «Ямал — Еўропа», які належыць «Газпраму». Так пракаментаваў пагрозы Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнт Саюза нафтагазапрамыслоўцаў Расіі Генадзь Шмаль, перадае выданне «Секрет фирмы».
![hazoprovod.jpg hazoprovod.jpg](/img/v1/images/hazoprovod.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Калі транзіт
перакрыць, Масква не зможа выконваць свае абавязацельствы перад еўрапейскімі
кліентамі, патлумачыў ён.
«Нават
размоў ні аб якім перакрыцці транзіту быць не павінна. Гэта дае падставу
еўрапейцам думаць: «Ага, вы нягеглыя пастаўшчыкі, выкарыстоўваеце экспарт
газу ў палітычных мэтах». Хіба нам гэта трэба? Вядома, не. Таму, я лічу,
заява Лукашэнкі няправільная і не павінна быць падтрымана ні кіраўніцтвам "Газпрама", ні кіраўніцтвам краіны ў цэлым», — растлумачыў Шмаль.
Лукашэнка
сёння прыгразіў Еўропе перакрыццём паставак газу па трубаправодзе «Ямал — Еўропа» ў адказ на пяты пакет санкцый, які можа быць абвешчаны
ў бліжэйшыя тыдні. Асаблівую незадаволенасць Лукашэнкі выклікала прапанова
Польшчы закрыць пункты пропуску на мяжы ў адказ на міграцыйны крызіс.
Паводле reform.by.