У МЗС Расіі паабяцалі падтрымаць Мінск у выпадку ўзмацнення санкцый ЕС
Намеснік кіраўніка расійскага МЗС Аляксандр Панкін заявіў, што Масква гатовая аказаць дапамогу Мінску ў выпадку ўзмацнення санкцый з боку Еўрасаюза.

МЗС Расіі. Фота: ТАСС
«Апантанасць ёсць. Можа быць, не ва ўсяго ЕС, але, па меншай меры, у так званых актывістаў», — растлумачыў магчымыя прычыны ўзмацнення санкцый ЕС Панкін.
Панкін нагадаў пазіцыю кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, які гаварыў пра бессэнсоўнасць і беспадстаўныя санкцыі супраць Мінска.