Захоплены тэрарыстамі ДНР аўтобус з дзецьмі-сіротамі знайшоўся на мяжы з Расіяй

Устаноўлена месцазнаходжанне групы дзяцей, захопленых сёння ўзброенымі людзьмі на выездзе з Снежнага. Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.



terorist1.jpg

«Паводле дадзеных, наяўных зараз ва ўпраўленні па справах сям’і і моладзі аблдзяржадміністрацыі, аўтобус з дзецьмі з Снежнага прайшоў у г. Красны Луч Луганскай вобласці, адкуль накіраваўся на КПП «Далжанскі», — паведамляе УНІАН.

Цяпер дзеці знаходзяцца на мяжы. Аб планах людзей, якія захапілі аўтобус, нічога не вядома. Для перасячэння дзяржаўнай мяжы ў дзяцей і асоб, якія іх суправаджаюць, неабходных дакументаў няма, падкрэсліваюць у Данецкай аблдзяржадміністрацыі.

Адзначаецца, што Данецкая аблдзяржадміністрацыі працягвае высвятлення ўсіх абставінаў здарэння і прымае ўсе магчымыя ў сітуацыі меры для захавання жыцця і здароўя ўкраінскіх дзяцей.

Як паведамлялася раней, сёння раніцай з г. Снежнае на аздараўленне ў Днепрапятроўскую вобласць аўтобусам выехалі 25 дзяцей, у тым ліку сіроты і выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. На выездзе з горада транспарт, які рухаўся ў суправаджэнні аўтамабіля ДАІ, быў спынены. Спецмашына ДАІ была адсечана ўзброенымі прадстаўнікамі Данецкай народнай рэспублікі. Тэрарысты захапілі аўтобус і скіраваліся ў невядомым накірунку.