Зімовая Алімпіяда-2022 пройдзе ў Пекіне
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абраў Пекін сталіцай зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года. Гэты горад стаў першым у гісторыі, які прыме і летнюю, і зімовую Алімпіяды.
Гэта рашэнне было прынятае падчас 128-й сесіі МАК, якая праходзіць з 31 ліпеня па 3 жніўня ў Куала-Лумпуры (Малайзія), паведамляе Газета.Ru.
Пэкін у 2008 годзе быў сталіцай летніх Алімпійскіх гульняў.
На правядзенне Алімпіяды-2022 таксама прэтэндавала Алма-Ата.
Як адзначае Reuters, супраць таго, каб Пекін прымаў Алімпіяду, выступалі праваабаронцы. Яны адзначалі, што, як і ў 2008 годзе, у Кітаі па-ранейшаму складаная сітуацыя з правамі чалавека. Агенцтва таксама падкрэслівае, што іншыя гарады, якія прэтэндавалі на правядзенне Алімпіяды, такія як, да прыкладу, Осла і Стакгольм, былі адпрэчаныя МАКам з-за адсутнасці фінансавання. Кітайскі Пекін падаўся камітэту больш стабільным варыянтам.