«Жоўтыя камізэлькі» адсеклі галаву пудзілу Макрона. Удзельнікаў акцыі і журналістаў дапытвае пракуратура

Гэта адбылося 21 снежня, у дзень нараджэння прэзідэнта. Пратэстоўцы ўчынілі сімвалічны судовы працэс над прэзідэнтам у горадзе Ангулем. У выніку яго прысудзілі да "смяротнага пакарання", а манекен абезгаловілі і спалілі, піша Meduza.

makron_1.jpg


Гэтая акцыя выклікала вялікае абурэнне як у мясцовых, так і ў рэспубліканскіх чыноўнікаў. 27 снежня мясцовая газета Charente Libre паведаміла, што пракуратура ўсталявала асобы трох арганізатараў акцыі і што ў пятніцу яны мусяць з'явіцца ў паліцыю, дзе будуць змешчаныя пад стражу. Ім ставяць у віну "цяжкую абразу" і "падбухторванне да злачынства".
Да адказнасці ўлады пагражаюць прыцягнуць нават саміх журналістаў Charente Libre, якія асвятлялі акцыю. Іх выклікалі як сведкаў і прыгразілі крымінальным пераследам за "правакаванне злачынства шляхам распаўсюду інфармацыі".
Відэа:


Нагадаем, падчас пратэстаў у Францыі загінулі ўжо 10 чалавек. Усе яны — пратэстоўцы альбо выпадковыя грамадзяне.