Францыя. «Жоўтыя камізэлькі» сарвалі Каляды
Цяперашнія Каляды ў Францыі аказаліся сарваныя праз рух «жоўтых камізэлек». Прынамсі, так сцвярджае мясцовая бульварная прэса.

Фота vesti-ukr.com
Калі верыць прэсе, пратэсты на працягу апошніх шасці тыдняў моцна падарвалі лагістыку паставак прадуктаў у крамы.
Аднак гэта толькі кветачкі. Аказалася, што рух «жоўтых камізэлек» моцна раскалоў грамадства — і ў тым ліку сем’і. У некаторых сем’ях спрэчкі дасягнулі такога ўзроўню, што сваякі адмовіліся сядзець побач за сталом на Каляды. Калі нават сямейнікі і збіраліся на супольнае святкаванне, вечар усё роўна ператварыўся ў спрэчкі на палітычную тэму.
Пакуль псіхолагі не ведаюць рэцэпту ад тэмы «жоўтых камізэлек». Адзінае, што яны раяць, — ставіць на стол як мага менш алкаголю, які звычайна правакуе больш моцныя эмоцыі.
Паводле французскай прэсы