Памелу Андэрсан у прэзідэнты!
Амерыканска-канадская актрыса і фотамадэль, адна з секс-сімвалаў ЗША, нечакана для ўсіх стала яшчэ і кумірам еўрапейскіх левых.
![1545212999_1.jpg 1545212999_1.jpg](/img/v1/images/1545212999_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усё дзякуючы яе каментару ў Twitter з нагоды апошніх падзей у Францыі.
«Я супраць гвалту», — напісала Андэрсан, асуджаючы біццё шкла і паліцэйскіх. Але затым дадала: «Ва ўсім вінаватыя няроўнасць паміж элітай і 99 працэнтамі людзей, прычым не толькі ў Францыі, але і ва ўсім свеце».
Яе допіс выклікаў вялікі рэзананс. У Парыжы нават з’явіліся графіці «Памелу Андэрсан у прэзідэнты!» Між тым, сама яна працягвае даваць палітычныя каментары: публічна падтрымала брытанскіх лейбарыстаў, а потым раскрытыкавала правы ўрад Італіі.
У той час, як 51-гадовая зорка зноў у прамянях славы, прыхільнікі еўраінтэграцыі абураюцца. На іх думку, Андэрсан сваімі блогамі рэкламуе «жоўтыя камізэлькі», якія выступаюць за выхад Францыі са складу Еўрасаюза. Ёй таксама ўзгадалі неаднаразовыя сустрэчы з Пуціным і крытыку феміністак з руху #MeToo.
Іншыя медыя рэагуюць на новы імідж акторкі больш спакойна, мяркуючы, што лепш быць левай актывісткай, чым аголенай мадэллю з вокладкі «Playboy».
Варта таксама агучыць тэзіс амерыканскай прэсы: Памэла Андэрсан, якая знялася 25 гадоў таму ў самым папулярным у гісторыі тэлебачання серыяле «Выратавальнікі Малібу», для многіх людзей у свеце з’яўляецца сімвалам 1990-х гадоў, калі ў свеце дамінавалі аптымізм і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.