ЗША абвінавачваюць Расію ў парушэнні дамовы аб раззбраенні
Вашынгтон мае сведчанні таго, што Расія незаконна праводзіць выпрабаванне крылатай ракеты наземнага базіравання РС-26.
РС-26
Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Расію ў сур'ёзным парушэнні дамовы аб ліквідацыі стратэгічных ракет малой і сярэдняй далёкасці. Пра гэта піша New York Times.
Вашынгтон мае сведчанні таго, што Расія незаконна праводзіць выпрабаванне крылатай ракеты наземнага базіравання, тым самым пагражаючы бяспецы ЗША і іх саюзнікаў. Прэзідэнт ЗША Барак Абама ўжо
паведаміў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну аб пазіцыі Белага дома з гэтай нагоды. Пры гэтым амерыканскі бок выказаў гатоўнасць да перамоваў з Масквой на вышэйшым узроўні.
Упершыню ЗША паведамілі аб магчымым выпрабаванні расійскай міжкантынентальнай балістычнай ракеты РС-26 у студзені 2014 года. Тады Вашынгтон выказаў здагадку, што тэставанне новай зброі ў Расіі
пачалося яшчэ ў 2008 годзе.
Чакаецца, што ў бліжэйшы час інфармацыя аб гэтым парушэнні будзе апублікаваная ў штогадовым дакладзе Дзярждэпартамента ЗША аб выкананні міжнародных дамоваў па кантролі над зброяй.
Дагавор аб знішчэнні ядзерных ракет радыусам дзеяння ад 500 да 5500 кіламетраў быў падпісаны ў 1987 годзе прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта
кампартыі Савецкага Саюза Міхаілам Гарбачовым.
news.liga.net