Палякі створаць фільм аб абароне Гародні ад бальшавікоў
Дакументальная стужка ствараецца за ахвяраванні і павінна быць гатовая да верасня.
![grodno_1939.jpg grodno_1939.jpg](/img/v1/news/full/grodno_1939.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Польшчы пачаліся здымкі дакументальнага фільма «Grodno'1939». Стужка будзе прысвечаная абароне Гародні польскім войскам і жыхарамі горада ад бальшавіцкіх войскаў у
верасні 1939 года.
Аўтар і ініцыятар фільма Пётр Касцінскі, журналіст і дырэктар Фонду Яхіма Лялевеля, хоча, каб стужка была гатовая да верасня, калі будзе адзначацца 75-я гадавіна нападу СССР на Польшчу.
Аўтар сцэнару і рэжысёр фільма Роберт Менкус кажа, што большасць людзей, якія працуюць над фільмам, робяць гэта бясплатна або за сімвалічную плату.
Фільм ствараецца на ахвяраванні неабыякавых людзей.
radyjo.net