ЗША і Украіна скаардынавалі пазіцыі перад перамовамі Байдэна і Пуціна
Украіна і ЗША скаардынаваліся пазіцыі па ключавых пытаннях перад перамовамі прэзідэнтаў ЗША і Расіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны. Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, Зяленскі паказаў на
безальтэрнатыўнасць працэсу мірнага ўрэгулявання. Абмяркоўваліся крокі Украіны,
у тым ліку будучыя. Прэзідэнт краіны праінфармаваў Блінкіна аб сітуацыі на
межах. Была падкрэслена важнасць працягу скаардынаванага санкцыйнага ціску на
РФ.
Бакі дамовіліся аб тэлефоннай размове Уладзіміра Зяленскага
і Джозэфа Байдэна пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што Байдэн і
Пуцін сёння вечарам правядуць перамовы па відэасувязі.
Паводле reform.by.