Звергнутую лідарку М'янмы Аун Сан Су Чжы прыгаварылі яшчэ да чатырох гадоў турмы

Суд у М'янме прыгаварыў былую лідарку краіны, лаўрэатку Нобелеўскай прэміі Аун Сан Су Чжы да чатырох гадоў турэмнага зняволення.

thumbs_b_c_34118aa0941b9091ab1247c0c6666c9d.jpg

За апошні месяц гэта другі суд над Аун Сан Су Чжы і другі прыгавор. На гэты раз яе прызналі вінаватай у незаконным увозе і валоданні пераноснымі рацыямі і парушэнні антыкавідных абмежаванняў.
У снежні Аун Сан Су Чжы прыгаварылі таксама да чатырох гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы вінаватай у падбухторванні і парушэнні антыкавідных абмежаванняў. Пазней ваенная хунта, якая знаходзіцца ва ўладзе ў М'янме, змякчыла ёй прысуд да двух гадоў турмы.


Аун Сан Су Чжы прад'яўлены яшчэ некалькі абвінавачанняў. Калі віна былой лідаркі М'янмы будзе прызнана поўнасцю, ёй пагражае пажыццёвае зняволенне.
Аун Сан Су Чжы — лідарка «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю». 15 гадоў правяла пад хатнім арыштам. У 1991 годзе стала лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. У 2015 годзе «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» перамагла на ўсеагульных выбарах, Аун Сан Су Чжы стала міністрам замежных спраў і фактычным кіраўніком урада. У лютым 2021 года ў М'янме да ўлады прыйшла хунта, Аун Сан Су Чжы зноў аказалася пад арыштам.
meduza.io