Па «справе Зельцэра» вынеслі першы прысуд: 2 гады калоніі і штраф

45-гадоваму жыхару Магілёва прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь за абразу загінулага супрацоўніка КДБ.

КДБ Беларусі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

КДБ Беларусі. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Як паведамляе Генпракуратура, магіляўчанін са свайго тэлефона 28-29 верасня 2021 года ў дэструктыўным Telegram-чаце размясціў абразлівыя каментарыі ў адрас загінулага супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Федасюка, яго таварышаў па службе і іншых супрацоўнікаў сілавога блока.
Падчас судовага следства абвінавачаны віну прызнаў у поўным аб'ёме.
Суд Ленінскага раёна Магілёва вынес мужчыну абвінаваўчы прысуд. На падставе арт. 369 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічыняў.
Па правілах арт.46-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыменена спецыяльная канфіскацыя ў дачыненні да мабільнага тэлефона, які належаў абвінавачанаму, як сродка ўчынення злачынства.
Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.