Мінэнерга: цэны на газ для насельніцтва не знізяцца

Цэны на газ для насельнцітва не знізяцца пасля таго, як Беларусь перайшла на аплату паставак у расійскіх рублях. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным ТГ-канале Міністэрства энергетыкі.

p799.jpg


Раней урад анансаваў зніжэнне цэн для спажыўцоў прыроднага газу.
Пагадненне пра аплату расійскімі рублямі за пастаўкі газу было падпісанае 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Яго падпісалі міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення «Газпрама» Аляксей Мілер.
Прэс-служба Мінэнерга паведамляе, што дзякуючы пагадненню будуць зніжаныя тарыфы на газ для арганізацый рэальнага сектара эканомікі. Яны дасягнуць прыкладна ўзроўню лютага 2022 года.
Вось гэта і ёсць тыя спажыўцы, для якіх цэны на газ беларускія ўлады панізяць.
Паводле «Еўрарадыё».