Памёр Сямён Домаш
Падрабязнасцяў пакуль вядома мала. Толькі тое, што смерць была раптоўнай — Сямён Мікалаевіч памёр у сваім аўтамабілі.
![domash_2.jpg domash_2.jpg](/img/v1/images/domash_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яму было 69 гадоў.
Сямён Домаш — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў. У маі 1996 г. быў абраны чальцом Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Падчас лістападаўскага рэферэндуму 1996 г. выступіў супраць палітыкі А. Лукашэнка, а ў лістападзе 1996 г. разам з 70 дэпутатамі Вярхоўнага Савета падпісаў заяву аб імпічменце прэзідэнту. 23 сакавіка 1996 г. абраны віцэ-прэзідэнтам Беларускай праваабарончай канвенцыі, якая аб’яднала на гэты момант 113 грамадскіх арганізацый, партый і рухаў. Быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2001, але зняў сваю кандыдатуру на карысць Уладзіміра Ганчарыка. У чэрвені 2002 сышоў з грамадскай дзейнасці.