Памёр акцёр Сяргей Юрскі
У Маскве памёр легендарны акцёр тэатра і кіно Сяргей Юрскі. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу Тэатра імя Массавета.
Сяргею Юрскаму ішоў 84-год.
«Тата доўга хварэў, памёр ад спынення сэрца, мы ўсе зараз чакаем афіцыйнае заключэнне», — распавяла ТАСС дачка артыста Дар'я Юрскага.
Сяргей Юрскі нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1935 годзе. Ён скончыў акцёрскі факультэт Ленінградскага тэатральнага інстытута імя А. Н. Астроўскага. Служыў у Вялікім драматычным тэатры ў Ленінградзе і Тэатры імя Массавета ў Маскве.
Юрскі вядомы па ролях у фільмах «Рэспубліка ШКІД», «Каханне і галубы», «Залатое цяля», «Месца сустрэчы змяніць нельга» і шматлікі іншых. Ён таксама паставіў як рэжысёр некалькі спектакляў у Тэатры Массавета. Юрскі ўзнагароджаны Ордэнам Пашаны і Ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III ступені. Народны артыст РСФСР.
У 2014 годзе Сяргей Юрскі выступіў супраць акупацыі Крыма РФ.