Відэасэрвіс VOKA дадаў яшчэ 40 тысяч новых відэа

З 8 лютага ў відэасэрвісе Voka стала даступная падпіска ivi. Дзякуючы такому партнёрству на платформе з'явілася яшчэ 40 тысяч відэа, а гэта фільмы, серыялы, канцэрты, дакументальныя праграмы і мультфільмы на любы густ.

voka_1.jpg


Ivi — найбуйнейшы расійскі сэрвіс, на якім сабрана відэа розных жанраў у высокім разрозненні. Кожны месяц кантэнт кінатэатра праглядае больш за 48 мільёнаў карыстальнікаў. З гэтага года кіно, мультфільмы і серыялы з каталога ivi беларусы могуць глядзець і на Voka.
У фільматэцы — навінкі і класіка, блокбастары і артхаус. Напрыклад, у падпісцы ёсць такія папулярныя серыялы, як «Клініка» і «Чыста англійскія забойствы». У калекцыі мастацкіх фільмаў прадстаўлена еўрапейскае, амерыканскае і рускае кіно: пераможца Канскага кінафестывалю «Квадрат» (Швецыя), пераможца берлінскага кінафестывалю «Пра цела і душу» (Венгрыя), крымінальная драма з Мэцью Макконахі «Лінкальн для адваката» (ЗША), а таксама маштабныя расійскія прэм'еры 2018 года: «Часовыя цяжкасці», «Недараваны» і іншыя. Для аматараў аўтарскага кіно на Voka зараз ёсць артхаус-калекцыя. Абсалютна легальна і без рэкламы ў ёй можна глядзець сотні аўтарскіх фільмаў — ад 1960-х гадоў да сучасных карцін, — многія з якіх складана знайсці ў вольным доступе.
Першыя 7 дзён карыстацца падпіскай ivi можна бясплатна, затым — бярэцца плата за кожныя 30 дзён. Глядзець кантэнт Voka можна з любой прылады ў зручны час у сетцы любога аператара. З мабільнага тэлефона або планшэта — праз спецыяльны дадатак Voka (ёсць версія для Android і для IOS), з камп'ютара — праз вэб-версію на сайце voka.tv, на тэлевізары — праз ТБ-прыстаўку або дадатак Smart TV.