Адказ на санкцыі: Беларусь забараніла ўезд аўтамабіляў з ЕС
Забарона пачынае дзейнічаць з 16 красавіка.
«Уводзіцца забарона на перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Беларусь аўтамабіляў (і цягачоў), зарэгістраваных у Еўрапейскім саюзе», — гаворыцца ў паведамленні Мінтранса.
Выключэнне складзе іх праезд праз пэўныя пункты пропуску для выгрузкі тавару ў транспартна-лагістычных цэнтрах.
Не трапляюць пад абмежаванні аўтамабілі з ЕС, якія перавозяць паштовыя адпраўленні або жывых жывёл.