Банкі прадаюць долары па 3,5 рубля
Наяўныя курсы валют у банках за мінулы дзень абнавілі максімумы, піша myfin.by.

Долар прапануюць да продажу па 3,4–3,5 рублі, еўра — па 3,7–3,9. Расійскі рубель гандлюецца з высокім спрэдам: прымаюць яго па 2,5–2,8 рублі за 100 расійскіх, прадаюць па 3,2–3,5 рубля за сотню.
Выданне таксама папярэджвае, што курсы наяўнай валюты ў банках могуць адрознівацца ад прадстаўленых у табліцы. Інфармацыя пастаянна абнаўляецца.