Беларусь — у тройцы краін Еўропы з самай нізкай пакупніцкай здольнасцю

Беларусь у 2023 годзе трапіла ў тройку еўрапейскіх краін з самай нізкай пакупніцкай здольнасцю. Разам з нашай краінай — Украіна, дзе ідзе вайна, і Косава. Аналітычная кампанія GFK склала рэйтынг краін Еўропы па пакупніцкай здольнасці насельніцтва. У спісе —  42 краіны.

_hroszy___infljacyja___zycce__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg

Днямі былі апублікаваныя вынікі даследавання кампаніі GfK «Пакупніцкая здольнасць у Еўропе, 2023 год».

У даследаванні эксперты аналізавалі паказчык пакупніцкай здольнасці ў 42 краінах кантынента.

Высветлілася, што 16 з 42 абследаваных краін знаходзяцца на ўзроўні вышэй за сярэдні па Еўропе. Гэта кантрастуе з 26 краінамі, пакупніцкая здольнасць на душу насельніцтва якіх ніжэйшая за сярэдні.


Глядзіце таксама

Першае месца ў рэйтынгу заняў Ліхтэнштэйн. Грамадзяне гэтай краіны маюць пакупніцкую здольнасць у 68 843 еўра на душу насельніцтва. За Ліхтэнштэйнам ідуць Швейцарыя з 49 592 еўра і Люксембург з 40 931 еўра.

У дзясятцы еўрапейскіх краін з найвышэйшым узроўнем пакупніцкай здольнасці насельніцтва таксама Ісландыя, Данія, Ірландыя, Аўстрыя, Нарвегія, Германія і Злучанае Каралеўства.

pakupnickaja_zdolnasc_europa_2023.webp

У дакладзе адзначаецца, што самая нізкая пакупніцкая здольнасць у Беларусі, Косава і Украіне. У дакуменце, праўда, не прывялі дакладных лічбаў па Беларусі.

Пры гэтым у даследаванні маецца інфармацыя пра Украіну. Там на душу насельніцтва прыпадае ўсяго 2478 еўра, што складае роўна 14 працэнтаў ад сярэдняга паказчыка па Еўропе.

Між тым у 2023 годзе сярэдняя пакупніцкая здольнасць на душу насельніцтва ў Еўропе складзе 17 688 еўра.


Глядзіце таксама

Агулам еўрапейцы могуць выдаткаваць каля 12,1 мільярда еўра ў 2023 годзе на прадукты харчавання, жыллё, паслугі, энергазатраты, страхаванне, адпачынак і спажывецкія пакупкі. Гэта адпавядае сярэдняй пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва ў памеры 17 688 еўра на год, што ўяўляе сабой намінальны рост на 5,8 працэнта ў параўнанні з перагледжанымі значэннямі папярэдняга года.

Паводле myfin.by