10-гадовы рэкорд пакупак: Колькі цяпер каштуе кватэра ў Мінску?
У трэцім квартале ў Мінску купілі 4375 кватэр (226,6 тысячы квадратных метраў) — гэта на траціну больш, чым у першым квартале гэтага года.
![_zylle___ryeltary___pradaecca___horad___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _zylle___ryeltary___pradaecca___horad___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_zylle___ryeltary___pradaecca___horad___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Нацыянальным кадастравым агенцтве распавялі Office Life, што адбываецца з цэнамі і якія раёны самыя папулярныя.
Больш за ўсё здзелак было ў жніўні — 1637, гэта зрабіла гэты месяц самым выніковым за 10 гадоў.
За ўсе здзелкі ў ліпені — верасні пакупнікі заплацілі 308 мільёнаў долараў, што супастаўна з мінулым кварталам гэтага года і на 10% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
Самыя папулярныя — 1-пакаёвыя кватэры, іх амаль палова ад агульнай колькасці набытых, 2-пакаёвых было 33%, 3-пакаёвых — 18%, шматпакаёвых — 3%.
Глядзіце таксама
![Маёмасць палітвязняў: Што з ёй будзе «Здзелкі адменяць». Юрыст — пра лёс прададзенай на аўкцыёне маёмасці палітвязняў](/img/v1/images/content_metro.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Найбольшым попытам сярод пакупнікоў карысталіся кватэры плошчай да 50 квадратных метраў (64% ад усіх прададзеных у горадзе).
Сур'ёзна знізілася доля пакупак на першасным рынку — 9% у трэцім квартале гэтага года супраць 17% год таму.
За квартал сярэдняя цана квадратнага метра новых 1-пакаёвых кватэр вырасла на 4% і склала 1430 долараў, 2-пакаёвых — знізілася на 1% і склала $1400, 3-пакаёвых — вырасла на 12%, да $1390.
![Фота: НКА Фота: НКА](/img/v1/images/kvatery_cana_minsk.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: НКА
На другасным рынку таксама ёсць плаўны рост сярэдніх цэн здзелак: сярэдняя цана квадратнага метра 1-пакаёвых кватэр за квартал дадала 1% (каля $15) і склала $1470, 2-пакаёвых — 3% (каля $40), да $1300, 3-пакаёвых — 1% (каля $12), да $1220.
Сярэдні кошт куплі "квадрата" новай кватэры ў Мінску — $1420, на другасным рынку — $1350.
Больш за ўсё здзелак — 817 — было ў самым вялікім раёне Мінска, у Фрунзенскім, практычна ўсе яны былі на другасным рынку.
На першасным рынку самы папулярны — Кастрычніцкі раён (тут размешчаны Мінск Мір). У гэтым раёне прайшла траціна здзелак ад агульнай колькасці пакупак новых кватэр.
Глядзіце таксама
![Не так усё і добра. Пра што кажа зніжэнне коштаў на жыллё у Беларусі Выгадная інвестыцыя? Пра што кажа зніжэнне коштаў на нерухомасць у Беларусі](/img/v1/images/_stary_horad___pomnik___historyja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Самымі папулярнымі лакацыямі для куплі кватэр у трэцім квартале сталі праспект Дзяржынскага, вуліца Аэрадромная, праспекты Незалежнасці і Ракасоўскага.
Самая дарагая здзелка з жыллём у Мінску ў трэцім квартале — гэта купля кватэры плошчай 251,1 квадратных метраў у доме па вул. Старажоўскай. Яе купілі за $580 тысяч (каля $2311 за квадратны метр).
Самы дарагі квадратны метр у Мінску ў жылым комплексе на вуліцы Францыска Скарыны — яго кошт перавышае $4400.
![cana_kvater.png cana_kvater.png](/img/v1/images/cana_kvater.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле інфармацыі Нацбанка, у жніўні беларусам была выдадзена рэкордная сума крэдытаў на жыллё — 283,2 млн рублёў, што ў два разы больш, чым год таму. У агульным аб'ёме выдадзеных крэдытаў 27% прыпадае на Мінск.