«Беларуськалій»: Калі ў нас цяпер адбяруць свабоду, то ніякія грошы ўжо не будуць патрэбныя

ААТ «Беларуськалій», у штаце якога каля 15 тысяч супрацоўнікаў, — адзінае буйное прадпрыемства Беларусі, дзе спыненая вытворчасць.


Як раней паведамляла Свабода, цяпер рабочыя не здабываюць руду і рыхтуюцца да поўнага бяьпечнага безаварыйнага спынеьня вытворчаьці. Раніцай 19 жніўня рабочыя ьбіраюцца на цэнтральнай плошчы Салігорску.
«Горназдабыўное прадпрыемства немагчыма спыніць рубільнікам, — 18 жніўня старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў „Беларуськалію“ Юры Захараў. — Гэта як у ліцейцы — нельга выключыць печ, бо застыне мэтал. Так і ў нас. Каб спыніць забой і шахты, трэба правесці шэраг захадаў. Трэба скончыць цыклы, дагнаць канвэеры, замацаваць забой. Для гэтага трэба час. Трэба яшчэ прыкладна каля содняў».
На «Беларуськаліі» стварылі страйкавы камітэт. Паводле прэс-аташэ камітэту Глеба Сандраса, з прычыны страйку прадпрыемства можа панесці істотныя страты. «Але людзі цяпер менш за ўсё думаюць пра грошы, — дадаў ён. — З кім я ні размаўляў, кажуць, што думаюць пра гэта ў апошнюю чаргу. Калі ў нас цяпер адбяруць свабоду, то ніякія грошы ўжо не будуць патрэбныя. У іх ёсць зброя — у нас ёсць ідэя. А ідэі куля не страшная, ідэю забіць немагчыма».
Астатнія буйныя прадпрыемствы краіны пакуль вырашаюць пытанне аб сваім фармаце ўдзелу ў страйку.
Сёння падтрымаць шахцёраў у Салігорск прыедзе гурт J: МОРС. Канцэрт адбудзецца ўвечары ў цэнтры гораду.
www.svaboda.org