Беларусы пайшлі па крэдыты

Рэзкі рост крэдытавання не можа не насцярожваць эканамістаў. Такая дынаміка будзе непазбежна разганяць інфляцыйныя працэсы ў Беларусі.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg

У пачатку лета беларусы назапасілі рэкордныя аб'ёмы крэдытнай запазычанасці перад банкамі. Аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў склаў 17,9 млрд рублёў. Гэта на 10% больш запазычанасці на 1 чэрвеня 2022 года.

Атрымліваецца, што цяпер у сярэднім на кожнага жыхара Беларкусі прыпадае па 1,9 тысячы. рублёў крэдытнай запазычанасці, і гэта калі ўлічваць нават дзяцей, піша газета "Беларусы і рынак".

Асноўны аб'ём запазычанасці беларусаў перад банкамі прыпадае на крэдыты на спажывецкія патрэбныя і на фінансаванне нерухомасці. Спажывецкае крэдытаванне складае цяпер 31% агульнага аб'ёму запазычанасці насельніцтва і 69% прыпадае на крэдытаванне будаўніцтва і куплі жылля.

На фоне зніжэння ставак па крэдытах і сігналаў Нацбанка аб тым, што грашова-крэдытная палітыка застаецца мяккай, насельніцтва павялічыла аб'ёмы крэдытавання. Так, у сакавіку і траўні гэтага года аб'ём штомесячнай выдачы крэдытаў насельніцтву перавышаў 1 млрд рублёў. У выніку травеньскі попыт на крэдыты насельніцтва ў гэтым годзе апынуўся на 78% вышэй леташняга.

hrorszy_kredyty.jpg

Рэзкі рост крэдытавання насельніцтва не можа не насцярожваць. Попыт на крэдытную падтрымку будзе аказваць падтрымку беларускай эканоміцы, асабліва ва ўмовах праблем са знешнімі крыніцамі росту. Але пры гэтым толькі за травень 2023 года прырост аб'ёму новых запазычанняў насельніцтва перавысіў выплаты па старых даўгах на 346 млн рублёў — максімальны памер за апошнія гады!

Такая дынаміка будзе непазбежна разганяць інфляцыйныя працэсы. Кароткатэрміновыя выгады ў чарговы раз могуць апынуцца для ўрада больш важнымі, чым доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы.

Паводле "Нашы грошы",  "Беларусы і рынак".