Беларусь не дамаглася зніжкі на нафту ад Расіі

Беларусь дамовілася аб павелічэнні аб’ёму імпартуемай з Расіі нафты да 24 млн. тон у 2016 годзе, але не здолела ўгаварыць пасунуцца ўніз па цане, у тым ліку і па прычыне пагаршэння якасці расійскай сыравіны.



nafta.jpg

«Большая частка кантрактаў ўжо падпісана, частка знаходзіцца на самай апошняй, завяршальнай стадыі. Асноўныя ўмовы пастаўкі захоўваюцца на ўзроўні гэтага года», — паведаміла прэс-сакратар канцэрну «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

Беларусь дамовілася на 24 млн. тон нафты па «трубе», прыкметна знізіўшы абавязацельствы па зваротных пастаўках нафтапрадуктаў у Расію да 1 млн. тон (з 1,8 млн. тон у бягучым годзе, што не будзе выканальна з-за падзення коштаў на расійскім рынку).

Віцэ-прэм’ер сінявокай Уладзімір Сямашка раней казаў, што Беларусь хацела б атрымаць зніжку на нафту за кошт зніжэння велічыні прэміі расійскіх пастаўшчыкоў. Як удакладніла Касцючэнка, гаворка ідзе пра жаданне пры вызначэнні кошту нафты ўлічваць яе якасць.

Але пакуль Беларусь не змагла дамовіцца аб гэтым з расійскімі кампаніямі, канстатавала яна, адзначыўшы, што адсутнасць кансенсусу па гэтым пытанні напярэдадні навагодніх святаў і канікул не спыніць пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ.

«Загрузка заводаў пасля новага года забяспечана», — запэўніла Касцючэнка.

Беларусь за 10 месяцаў 2015 года імпартавала 18 млн 734 тыс тон нафты, 1,2 млн. тон нафтапрадуктаў. Транзіт нафты праз тэрыторыю РБ склаў 42 мільёны тон.

АФН