Колькасць самагубстваў у Расіі перавысіла лік ахвяраў ДТЗ

У 2015 годзе ад самагубстваў загінула больш расійцаў, чым у выніку дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта сведчаць звесткі апублікаванага Расстатам штомесячнага дакладу «Сацыяльна-эканамічнае становішча ў Расіі».



samagubec.jpg

Паводле дадзеных статыстычнай службы, са студзеня па кастрычнік скончылі жыццё самагубствам 21.300 чалавек, а 20.100 загінулі ў выніку няшчасных выпадкаў на транспарце.

Усяго ад знешніх прычынаў за першыя 10 месяцаў года загінулі 137.100 чалавек. Самагубства стала самай распаўсюджанай знешняй прычынай смерці.

Да знешніх прычынаў смерці адносяцца прычыны, выкліканыя не хваробамі, а рознымі знешнімі ўздзеяннямі.

У студзені-кастрычніку 2014 года колькасць загінулых у выніку ДТЗ складала 23.900 чалавек, а колькасць самагубстваў — 22.900. Усяго са студзеня па кастрычнік, паводле дадзеных Расстата, памерла 1 млню 600 тысяч чалавек. Часцей за ўсё расійцы паміраюць ад хваробаў сістэмы кровазвароту (779 тысяч за 10 месяцаў), а таксама наватвораў (248 тысяч).

У гэтым годзе 9.700 чалавек былі забітыя, а яшчэ 8.000 загінулі ў выніку выпадковага атручэння алкаголем.

ВВС