Шлях 8-й АМСБр ЗС РФ: ад выправы на Данбас да ўзнагародаў за вайсковыя злачынствы

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае серыю публікацыяў, якія адлюстроўваюць “баявы шлях” расийскіх вайсковых злучэнняў, што прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе. Гэтая публікацыя напісаная паводле матываў «расийскіх народных казак» кіраўніка крамлёўскага злачыннага рэжыму Пуціна, які нядаўна заявіў: «Мы ніколі не казалі, што ў Данбасе няма людзей, якія займаюцца рашэннем розных пытанняў, у тым ліку, і ў вайсковай сферы. Але там няма рэгулярных расийскіх войскаў».



oblogka_642x336.jpg

Каманда InformNapalm пакажа чарговы прыклад шулерскай гульні хлусьлівага палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Расеі на прыкладзе «ўкраінскай камандыроўкі» 8-й горнай брыгады ЗС РФ.

Новы матар’ял падаем у незвычайным фармаце: у выглядзе прэзэнтацыі з прыкладам падразьдзяленьня, якое ўжо неаднойчы ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях ва Украіне — 8-й Асобнай матастралковай Брыгады (горная) в/ч 16544 з складу 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) РФ, якая дыслакуецца ў пас.Барзой, Чачэнія (на месцы колішняга 291-й палку 42-й МСД). Усё пералічаныя ніжэй фігуранты з'яўляюцца вайскоўцамі гэтага злучэння.

Першы этап — падразьдзяленьне з вайсковай часткі 16544 разам з тэхнікай выпраўляецца ў памежную з Украінай вобласць і раьмяшчаецца ў «палёх».

Дзякуючы кантрактніку Аляксандру Субоціну (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) змаглі адсачыць пагрузку тэхнікі — МТ-ЛБ 8-й АМСБр з адметным тактычным знакам брыгады (квадрат з кропкаю) на чыгуначныя плятформы (архівы фота 1, 2).

informnapalm.org__wp_content_uplo_8207f1a50a54e15f05e6b270a3f8fb35.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_5103e23527b22b5cb7b6a11f45a24f87.jpeg

Аналагічныя фота мае і вайсковец, адкамандыраванай 8-й АМСБр, Барыс Ганін (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў). У альбоме фігуруе фота прывалу пуцінскіх «ветлівых» людзей.

informnapalm.org__wp_content_uplo_5dbf876becefd16b43ade72ec716cde4.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_6559bd26393cd0f405b1e5e466545fb2.jpeg

Казаць пра прымус вайскоўцаў да “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі” не даводзіцца, бо самі ж кантрактнікі не супроць выканаць злачынныя загады свайго вярхоўнага галоўнакамандуючага. Пацьверджаньнем гэтаму ёсьць камэнтары да фота з “камандыроўкі” Андрэя Латуціна з той жа брыгады (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў).

informnapalm.org__wp_content_uplo_17fdd7127eae7ae6238c0066cbf15b84.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_601c565c3a894148cf7c08921d8887dd.jpeg

Іншы вайсковец Аляксандар Аркуша (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, сьпісу сяброў) прадэманстраваў палявыя ўмовы жыцця адкамандыраваных ў памежныя з Украінаю раёны Растоўскае вобласці ў верасні 2014 году. На фота (1, 2) назіраем стаянку тэхнікі пад Таганрогам, а таксама разьмяшчэньне групоўкі ў палявым лагеры непадалёк хутару Наваальхоўскага, Куйбышаўскага раёну Растоўскай вобласці (1, 2, 3).

informnapalm.org__wp_content_uplo_b5054232c222c521b9a45ee40df73396.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_833c679618e71b7b98644981c7ed98f6.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_b00a7d99690ed8fdf2169a07ec5f7c08.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_3d025b46586cf95552debcf36677d38a.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_68693f8d5d374573287cb5d501234f34.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_21ed18066351483597d9f71ed25b0d2b.jpeg

Працяг матэрыялу чытайце тут:

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валанцёрскай групай InformNapalm. Аўтар раследаванняVictory Krm.

На беларускую мову пераклаўДзяніс Івашын