Больш за 100 «дармаедаў» здаліся падаткавай
«Дармаеды», якія здаліся добраахвотна, атрымаюць 10 % зніжку пры аплаце скандальнага збору.
Так ужо зрабілі 103 асобы, паведамляе БелТА са спасылкаю на Міністэрства па падатках і зборах (МНС). Агулам яны цяпер мусяць заплаціць дзяржаве Br 314,5 млн (каля $ 18 тыс). Аплаціць збор можна да 15 лістапада наступнага года.
Для тых, хто добраахвотна паведамляе пра няўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў, прадугледжаная зніжка ў 10 % (першапачаткова збор складае 3,6 млн рублёў).
«Нагрузка зніжаная з мэтай актывізацыі грамадзянаў», — тлумачаць у МНС.
У красавіку кіраўнік Беларусі падпісаў дэкрэт, які ў народзе атрымаў назву «закон аб дармаедах». Згодна з ім, грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў больш за 183 дні ў годзе, павінныя раз нагод аплачваць адмысловы збор у памеры 20 базавых велічынь (Br 3,6 млн).
Глядзіце ў нашай апытанцы, як у траўні беларусы выказваліся пра спрэчны дэкрэт: