Больш за 20% прадпрыемстваў Менска — стратныя
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў і паслуг за першае паўгодзьдзе павялічыўся на 6,9% да 22 мільярдаў 183,8 мільёна рублёў, паведамляе Белстат.
![ministerstva.jpg ministerstva.jpg](/img/v1/images/ministerstva.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На думку кіраўніка Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, хранічна стратныя прадпрыемствы ня маюць права на існаванне. «Трэба прызнаць факт, стварыць камісію, якая магла б частку мёртвага капіталу ажывіць і пусьціць у іншыя праекты», — цытуе эканаміста БелаПАН.
Праблемных прадпрыемстваў, заявіў эканаміст, значна больш, чым афіцыйна стратных. Многія з іх працуюць з рэнтабельнасцю ніжэй за 5%. «Іх не трэба накіроўваць на давернае кіраванне, а зрабіць прыватнымі ў надзеі на тое, што інвестары паспрабуюць іх рэанімаваць і на іх базе стварыць новыя вытворчасці. Іншага не дадзена», — лічыць Раманчук.
Паводле Радыё Свабода