Грэцыя папярэдзіла МВФ пра дэфолт па пазыках

Грэцыя не пералічыць Міжнароднаму валютнаму фонду чарговую аплату ў чэрвені, бо грошай на гэта няма.



greece_euro.jpg

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны Нікас Вуціс у інтэрв'ю тэлеканалу Mega, якое цытуе Reuters. Кіраўнік Мінфіна Яніс Варуфакіс у інтэрв'ю ВВС заявіў, што Грэцыя саступіла, "прайшоўшы тры чвэрці шляху да пагаднення", і цяпер на кампраміс павінны пайсці крэдыторы.
"Прызначаныя на чэрвень чатыры выплаты для МВФ складаюць 1,6 мільярда еўраў. Гэтыя грошы не будуць пералічаныя, іх няма, - заявіў кіраўнік МУС Вуціс. - Мы вядзем перамовы, грунтуючыся на асцярожным аптымізме, што найбліжэйшым часам будзе дасягнутае пагадненне. Афіны не адступяць перад стратэгіяй задушвання, якую ўжываюць крэдыторы... Надышоў час для разумнага пагаднення".
Грэцыя вядзе перамовы з ЕС і МВФ аб урэгуляванні запазычанасці больш чым на 240 мільярдаў еўраў, якая ўтварылася пасля выратавання грэцкага бюджэту ад дэфолту ў 2010 і 2012 гадах. Прагнозы крэдытораў, што жорсткія захады эканоміі дазволяць Грэцыі выплачваць завінавачанасць, не апраўдаліся. Урад левай партыі СІРЫЗА, які прыйшоў да ўлады ў студзені, намогся новых перамоў з крэдыторамі, нагадвае РІА "Новости". У варунках ізаляцыі ад замежных фінансавых рынкаў грэцкі ўрад з цяжкасцю выплачвае заробкі і пенсіі, нагадвае Reuters.
Кіраўнік Мінфіна Грэцыі Яніс Варуфакіс у нядзелю выступіў у эфіры шоў Эндру Мара на BBC. Ён папярэдзіў аб "катастрофе" ў выпадку выхаду Грэцыі з зоны еўра, зазначыўшы, што гэта можа стаць "пачаткам канца праекту агульнай валюты". Ён падкрэсліў, што Грэцыя здзейсніла "неймаверныя поспехі" на шляху да пагаднення з крэдыторамі і прайшла тры чвэрці шляху, і цяпер крэдыторам трэба "трохі папрацаваць": міністр падаў перамоўны працэс як дарогу, па якой Грэцыя прайшла тры чвэрці шляху, і цяпер чакае іншую старану, якой трэба будзе пераадолець сваю чвэрць, - піша ТАСС.
Раней 22 мая прэс-сакратар урада Грэцыі Габрыэль Сакеларыдыс заявіў, што краіна спадзяецца ўкласці пагадненне з крэдыторамі аб запазычанасці краіны за найбліжэйшыя 10 дзён.
newsru.com