Як Белстат перадвыбарчую праграму Лукашэнкі «заваліў»
Давайце паглядзім на сухія лічбы, каб ацаніць, як выконваецца па меншай меры адна «стратэгічная мэта» праграмы «кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі» за 2015 год.
Адна лічба супраць аднаго абяцання.
Штосьці штарміць нашу ціхую гавань. Прычым штарміць не па-дзіцячы. Так, што нават афіцыйная статыстыка не дапамагае нашым шаманаў загаварыць стыхію.
Вось і цяпер Белстат выдаў новую справаздачу аб звольненых і прынятых на працу ў жніўні. Паводле дадзеных, за мінулы месяц арганізацыі пазбавіліся ад 92,9 тысячы (!) чалавек. Не дапамагла нават бурная дзейнасць па стварэнні рабочых месцаў, пра якую тлумачаць чыноўнікі: прадпрыемствы ў мінулым месяцы працаўладкавалі на 10,2 тысячы чалавек менш, чым звольнілі.
І можна было б усё спісаць на няўдалы збег акалічнасцяў у канкрэтна ўзятым месяцы, калі б падобная гісторыя не паўтаралася з зайздроснай рэгулярнасцю. Але і гэта не самае дзіўнае. Аказваецца, «захаванне працоўных месцаў» было «стратэгічнай мэтай», якую Аляксандр Лукашэнка ставіў сабе на цяперашні прэзідэнцкі тэрмін!
Вось што сказана ў праграме «кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі» за 2015 год:
«Даць кожнаму чалавеку магчымасць зарабляць на годнае жыццё сваёй працай — гэты прынцып першапачаткова быў пакладзены ў падмурак беларускай эканамічнай мадэлі. Захаваць прадпрыемствы, працоўныя месцы для людзей, нягледзячы на любы крызіс, — заўсёды было галоўным сэнсам нашай палітыкі. Так будзе і надалей. Якія б крызісы ні падпільноўвалі сусветную эканоміку ці нашых суседзяў, у Беларусі кожны ахвочы заўсёды будзе мець магчымасць працаваць і зарабіць.
Нядобразычліўцы прадракалі нам абвал, крах і хаос. Але мы захавалі прадпрыемствы, калектывы, працоўныя месцы. Дзейнічаюць усе сацыяльныя праграмы.
Перад сабой мы ставім тры стратэгічныя мэты: ЗАНЯТАСЦЬ, ЭКСПАРТ, ІНВЕСТЫЦЫІ».
Вось так, ні многа, ні мала. А цяпер давайце паглядзім на сухія лічбы, каб ацаніць, як выконваецца па меншай меры адна «стратэгічная мэта».
Год |
2015 |
2016 |
2017 |
Прынята на працу (тыс. чалавек)
|
698,7 |
611,4 |
653,2 |
Звольнена (тыс. чалавек)
|
780,0 |
719,5 |
694,3 |
Усяго |
-81,3 |
-108,1 |
-41,1 |
Дадзеныя прыведзены без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай
падпарадкаванасці. Крыніца: Белстат
Гэта значыць, за тры гады з моманту дадзенага прэзідэнтам абяцання заставаліся без працоўных месцаў 230,5 тысячы чалавек. І гэта тая лічба, якая лепшая за любыя словы.
Святлана Мяцёлкіна, gazetaby.com
Пераклад НЧ