У Фінляндыі ўводзяць дзённы сон на працоўным месцы
Кіраўнікі фірмаў спадзяюцца такім чынам палепшыць самаадчуванне і працаздольнасць сваіх супрацоўнікаў.

Фінскія супрацоўнікі спяць на працы. Фота: yle.fi
Фінскія працадаўцы пачалі ўводзіць дзённы сон супрацоўнікаў і нават наймаць для гэтага спецыяльных інструктараў, паведамляе korrespondent.net.
Адзначаецца, што такое новаўвядзенне практыкуюць у многіх камерцыйных кампаніях, а таксама ў цэрквах і школах. На дзённы сон падчас працоўнага дня звычайна вылучаюць паўгадзіны.
"Прымусіць сябе расслабіцца цяжка, але пад кіраўніцтвам трэнера гэта становіцца значна прасцей нават у сярэдзіне дня. Інструктар ў гэтай сітуацыі на вагу золата, таму што ён дапамагае зрабіць гэтую ментальную паўзу, адправіцца ў міні-адпачынак на паўгадзіны", — сказала Цііна Вайніа з цэнта Sofia Future Farm, што арганізуе гэты "занятак".
Паводле апытанняў, пасля такога перапынку работнікі адчуваюць сябе значна больш упэўнена. І калі раней у Фінляндыі сон на працы асацыяваліся з лянотай, дык цяпер — з прадуктыўнасцю.