«Яндэкс» прыпыняе інвестыцыі ў Расіі
«Яндэкс» вырашыў не інвеставаць у Расію. Гэта вынікае з гадавой справаздачы кампаніі.
![jandeks.jpg jandeks.jpg](/img/v1/images/jandeks.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гадавой
справаздачы мацярынскай кампаніі ІТ-гіганта, Yandex N.V., зарэгістраванай у
Нідэрландах, адзначаецца, што прыпыненне інвестыцый у РФ звязана з «геапалітычнай
напружанасцю» і наступствамі санкцый, піша РБК.
«Мы скарацілі або прыпынілі многія запланаваныя інвестыцыі ў наш бізнес як унутры краіны, так і за мяжой. Любы працяглы эканамічны спад у Расіі ў выніку санкцый, зніжэння курсу рубля або негатыўных настрояў спажыўцоў можа аказаць істотны негатыўны ўплыў на наша фінансавае становішча і вынікі дзейнасці», — гаворыцца ў дакуменце.