+1 на шляху да дэфолту. Расійскі ВТБ выплаціў еўрабонды ў рублях
Расійскі ВТБ, які трапіў пад санкцыі, выплаціў трымальнікам аднаго з чатырох выпускаў еўрааблігацый адсоткі. Банк зрабіў гэта ў рублях.
Банк правёў выплату 53 млн долараў у рублях 15 красавіка. ВТБ ажыццявіў плацёж аб'ёмам 4,2 млрд рублёў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на каментар члена праўлення ВТБ Дзмітрыя П’янова расійскаму выданню «Ведомости».
Гэта адсоткі па аднаму з чатырох выпускаў еўрааблігацый расійскага банка, зробленых да 2014 года. Пасля анэксіі Крыма сектаральныя санкцыі забаранілі расійскім банкам выпускаць доўгія валютныя бонды.
Адзначаецца, што з еўрааблігацый ВТБ тры выпускі былі зробленыя ў доларах, яшчэ адзін — у швейцарскіх франках. З-за санкцый, якія былі ўведзеныя ў лютым, банк аказаўся адрэзаным ад сусветных плацежных сістэм, таму не можа ажыццяўляць плацяжы ў замежнай валюце.
Аплата ў рублях па валютных дэпазітах не прадугледжана кантрактамі, а таму гэта можа лічыцца «тэхнічным дэфолтам».
Нагадаем, два расійскія банкі, якія трапілі пад санкцыі, не змаглі заплаціць па еўрабондах і аказаліся ў стане дэфолту. Гаворка ідзе аб Рассельгасбанк і Совкомбанк.