Літва забараніла вывозіць у Беларусь і РФ больш за 60 еўра наяўнымі

Літоўская мытная служба паведамляе, што з’явіліся сур’ёзныя абмежаванні на вываз наяўных еўра ў Беларусь і Расію. Цяпер атрымаецца правезці толькі 60 еўра на чалавека!

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg

У Літве паўсталі істотныя абмежаванні суму наяўных грошай у еўра, якую можна правезці праз мяжу для асабістых патрэб у Беларусь і Расію. Цяпер падчас паездкі можна мець наяўнымі толькі да 60 еўра на чалавека.

Зрэшты, у паведамленні мытні і крыху супакоілі: "Колькасць наяўных грошай у іншай валюце не абмежаваная".

Зрэшты, калі на мяжы ў чалавека знойдуць лішнія грошы, літоўскія мытнікі — у адрозненне ад сваіх беларускіх калег — канфіскоўваць іх не збіраюццы. "Калі мытныя органы выявяць, што задэклараваная сума банкнот еўра перавышае суму, дазволеную для вывазу, дэкларацыю аб наяўных грошах не выдадуць, а асоба з банкнотамі еўра вернецца ў Літву», — папярэджвае мытная служба.

Таксама фізічным і юрыдычным асобам забаранілі прадаваць, даваць, перадаваць або экспартаваць наяўныя еўра ў Расію і Беларусь.

Гэтыя правілы не датычацца дыппрадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый у Беларусі ці Расіі, якія карыстаюцца імунітэтамі ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Нагадаем, дзесяць дзён таму ЕС увёў забарону на прадастаўленне банкнот еўра ў Беларусь. Такая ж забарона дзейнічае і ў дачыненні да Расіі.