На бакавых у Расію ехаць танней
Беларуская чыгунка ўвяла 10-працэнтную зніжку на праезд на бакавых месцах плацкартных вагонаў у цягніках свайго фарміравання па маршруце "Беларусь — Расія".
"Беларуская чыгунка працягвае маркетынгавую кампанію па павышэнню прывабнасці пасажырскіх перавозак і пашырае сферу прымянення скідак у цягніках міжнародных ліній", — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы БЧ.
Продаж квіткоў па новых коштах пачаoся 1 мая. Зніжкі будуць дзейнічаць да канца 2015 года.
У злучэнні Беларусь — Расія цяпер курсіруе 30 круглагадовых цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі.