Расія забараніла ўвоз прадукцыі свінагадоўлі з Беларусі

Пастаўкі свіней і прадукцыі свінагадоўлі з Беларусі забароненыя з сённяшняга дня. Пра гэта паведамляе сайт Рассельгаснагляду.



no_pigz.jpg

Намеснік кіраўніка службы Аляксей Саурын звярнуўся да галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі Юрыя Піваварчыка з лістом, у якім, у прыватнасці, гаворыцца, што ў адпаведнасці з арт.8 пагаднення Мытнага саюза па ветэрынарна-санітарных мерах ад 11 снежня 2009 года ў сувязі з нядобранадзейнасцю Беларусі па афрыканскай чуме свіней з 30 жніўня 2013 года ўводзяцца часовыя абмежаванні на перасоўванне з Беларусі ў Расію свіней, іх генетычнага матэрыялу, свінагадоўчай прадукцыі, якая не прайшла тэрмічнай апрацоўкі пры тэмпературы не ніжэй за 72 градуса ў тоўшчы прадукту на працягу не менш чым 30 хвілін, якая гарантуе знішчэнне віруса АЧС.
Акрамя таго, абмяжоўваецца ўвоз кармоў для свіней, якія не прайшлі пры вырабе цеплавой апрацоўкі.
«Абмежаванні будуць дзейнічаць альбо да выкаранення захворвання на тэрыторыі Беларусі, альбо да зацвярджэння правілаў вызначэння заасанітарнага статусу (кампартменталізацыі ) беларускіх свінагадоўчых гаспадарак, а таксама арганізацый, якія ажыццяўляюць забой свіней, перапрацоўку і захоўванне прадукцыі свінагадоўлі, альбо да прыняцця Еўразійскай эканамічнай камісіяй нарматыўнага прававога акта прамога дзеяння, што рэгламентуе адзіны парадак ажыццяўлення кампартменталізацыі для краін-членаў Мытнага Саюза», — гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.
fsvps.ru