У 2013 годзе праезд у Мінску падаражэе больш чым на траціну

У 2013 годзе плату за праезд у грамадскім транспарце Мінска плануецца павысіць двойчы. Спачатку тарыф вырасце да 2 тысяч рублёў за адну паездку, затым да 2,3 тысячы рублёў, павялічыўшыся такім чынам на 600 рублёў, або 35,3%. Пра гэта 27 сакавіка паведаміў начальнік аддзелу арганізацыі пасажырскіх перавозак прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксей Касінскі.



f124fh_w465h262.jpg

Паводле яго слоў, гэтыя прапановы ўжо накіраваныя ў Мінэканомікі. Тэрміны іх рэалізацыі залежаць ад таго, "калі ўзгодніць і ці ўзгодніць павышэнне Мінэканомікі", перадае БелТА.
 

Як раней перадаваў “Тэлеграф”, апошні раз праезд у грамадскім транспарце ў Мінску даражэў 3 кастрычніка 2012 года. Тады кошт талонаў і жэтонаў павысіўся да 1700 рублёў. Першапачаткова чарговае павышэнне платы за праезд у Мінску планавалася ажыццявіць да Новага года.

telegraf.by