Сярэдні заробак у Беларусі за люты вырас на 16 долараў
Сярэдні заробак работнікаў у лютым склаў 4 мільёны 505 тысяч рублёў. Такую лічбу паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
![123567.jpg 123567.jpg](/img/v1/news/full/123567.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У параўнанні з сёлетнім студзенем яна павялічылася на 3,1%, або на 137 тысяч рублёў. Рэальны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у лютым у параўнанні з папярэднім месяцам вырас на 1,9%.
Фота — llill.biz