У Беларусі чарга тых, хто мае патрэбу ў жыллі, паменшылася на 35,6 тысячы

На ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у канцы 2012 года было 813,6 тысячы грамадзян (сем'яў), што на 35,6 тысячы менш, чым на канец 2011 года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.



au4h5q_w465h262.jpg

368,3 тысячы тых, хто мае патрэбу, — маладыя сем'і (45,3%), 22,3 тысячы — шматдзетныя сем'і (2,7%), 19,8 тысячы — грамадзяне, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацкарыстання (2,4 %).

На канец 2012 года 165,1 тысячы грамадзян (20,3%) стаяць на ўліку дзесяць гадоў і больш. 131,7 тысячы (16,2%) пражываюць у інтэрнатах, 14,9 тысячы (1,8%) — у кватэрах, занятых некалькімі наймальнікамі, 2 тысячы (0,2%) — у дамах, прызнаных непрыдатнымі для пражывання.

У параўнанні з 2011 годам колькасць тых, хто стаіць на ўліку дзесяць гадоў і больш, зменшылася на 13,7 тысячы (7,6%), хто пражывае ў інтэрнатах — на 4,6 тысячы (3,4%), у кватэрах, занятых некалькімі наймальнікамі, — на 1,1 тысячы (7%).

У 2012 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 39,2 тысячы тых, хто меў патрэбу (4,6% супраць 5,6% у 2011 годзе). Сярод іх 18,9 тысячы маладых сем'яў, 3,4 тысячы шматдзетных сем'яў, 2,7 тысячы грамадзян (сем'яў), якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

telegraf.by