У Беларусі вызначылі гранічна дапушчальныя разліковыя кошты "камуналкі" ў 2016-м

Савет міністраў пастановай №117 ад 12 лютага вызначыў гранічна дапушчальныя планава-разліковыя кошты на жыллёва-камунальныя паслугі на 2016 год.



zhyrouka_1602.jpg

Разлік зроблены з улікам прагнозаў на год, што сярэднегадавы курс долара складзе 22 719 рублёў, а індэкс спажывецкіх цэн будзе 115,1%, перадаеБЕЛТА.

Гранічна дапушчальныя разліковыя цэны на "камуналку" будуць крыху розніцца па рэгіёнах. Напрыклад, для Мінску водазабеспячэнне будзе каштаваць 6875 рублёў за 1 кубаметр, каналізацыя — 4530 рублёў за 1 кубаметр, цеплавая энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння — 1 161 570 рублёў за 1 Гкал, тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў — 1155 рублёў за 1 кв.м, тэхнічнае абслугоўванне ліфта — 820 рублёў за 1 кв.м, вываз адкідаў — 53 944 рублёў за 1 кубаметр.

Пастанова №117 набывае моц пасля афіцыйнай публікацыі. Яе дзеянне пачынаецца ад 1 студзеня 2016 года.

euroradio.fm