У красавіку ў чарговы раз падаражэе праезд у Мінску

У красавіку праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе да пяці тысяч рублёў.



avtobus1.jpg

Як паведаміла БелТА начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення дзяржпрадпрыемства «Мінсктранс» Ганна Міхайлоўская, у наступным месяцы праезд у грамадскім транспарце падаражэе на 500 рублёў і складзе 5 тысяч рублёў за адну паездку. Талон у кіроўцы будзе каштаваць 5,5 тысяч, праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў — 6,5 тысяч рублёў.

З якога дня падаражэе праезд, пакуль не вядома.

Па словах Міхайлоўскай, кошт праезду ў грамадскім транспарце складаецца з улікам плацяжаздольнасці гараджан. Апошні раз у Мінску каошт праезду павышаўся ў снежні мінулага года на 500 рублёў — да 4,5 тысяч за адну паездку.